Аксамітніца юта
Аксамітніца юта (Oeneis jutta) — матыль атраду лускакрылыя (Lepidoptera), сямейства аксамітніцы (Satyridae). АпісаннеРазмах крылаў 42-48 мм. Асноўны тон афарбоўкі шэра-карычневы. Зверху на крылах цёмныя круглыя вочкі ў вохрыстых плямах. Спод задніх крылаў шэры са струменістым малюнкам і больш цёмнай перавяззю на ўнутранай частцы, вочак няма або яны вельмі дробныя.
АрэалТаёжная зона Еўразіі. У Беларусі пашырана лакальна па ўсёй тэрыторыі. Асаблівасці біялогііАселы від. Дае звычайна 1 пакаленне за 2 гады. У Беларусі трапляецца кожны год, што, магчыма, з'яўляецца вынікам несінхроннага развіцця. Лёт матылёў у другой палове траўня — першай дэкадзе чэрвеня. Вусені кормяцца на асоках і злаках, развіваюцца ўсё лета, зімуюць, жывуць наступнае лета, зноў зімуюць, потым акукліваюцца вясною. Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia