Аксана Альгердаўна Юркеўская
Аксана Альгердаўна Юркеўская (9 мая 1940, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе, аспірантуру ў 1978 г. Працавала ў Белдзіпрасельбудзе, Белдзяржпраекце, з 1972 года — старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва. Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан горада (1971), праект 1-й чаргі будаўніцтва, ПДП Паўночна-Заходняга жылога раёна (1972), тэхнічныя праекты і рабочыя чарцяжы мікрараёнаў № 8, 9 (1970), комплекс грамадскага цэнтра ў Салігорску, № 1 у Барысаве (1969). Аўтар навуковых прац, у т.л.: «Пераўтварэнне гарадскога асяроддзя» (1973, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-мастацкая кампазіцыя забудовы гарадоў і іх зон на пойме» (1981), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў» (1986, у аўтарскім калектыве). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia