З лістапада 2002 года па травень 2009 года навучалася і працавала ў Інстытуце сацыялогііНацыянальнай акадэміі навук Беларусі: у 2002—2005 гадах — аспірант; у 2005—2007 гадах — загадчык сектара методыкі і практыкі аператыўных даследаванняў; з траўня 2007 года па травень 2008 года выконвала абавязкі вучонага сакратара; з траўня 2007 года па травень 2009 года — загадчык аддзела тэхналогій сацыялагічных даследаванняў[1][2].
У 2006 годзе паспяхова абараніла ў Інстытуце сацыялогііНАН Беларусі дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдатасацыялагічных навук (PhD) на тэму «Станаўленне новых тыпаў рэлігійнасці ва ўмовах сацыякультурных трансфармацый» (навуковы кіраўнік — У. Л. Абушэнка)[1]. Абарона дысертацыі была ўхвалена ВАК Беларусі ў студзені 2007 года[3].
З сакавіка 2010 года — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі[2]. З’яўляецца аўтарам, кіраўніком і выканаўцам шэрагу даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі ды інш.[4]
Сферы даследчых інтарэсаў: СМД-метадалогія(руск.) (бел.; грамадская думка, сацыяльная тэорыя, сацыяльная камунікацыя і камунікатыўныя тэхналогіі, метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў; сацыяльны канструктывізм, трансфармацыя рэлігійнасці[1][2][5].
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта, у розныя гады чытала аўтарскія курсы: «Праграмаванне сацыягуманітарных даследаванняў» (2011—2012), «Метады збору эмпірычных дадзеных у сацыягуманітарных даследаваннях: ад падстаў да тэхнік і працэдур» (2012—2013), «Фарміраванне і вывучэнне грамадскай думкі» (2013—2014)[5].
Потенциал солидарности в беларусском обществе: отчёт по результатам исследования / Водолажская Т., Шелест О., Егоров А., Артеменко Е. // Центр европейской трансформации. — Электронное издание. — 18.12.2015.
Функциональное место экрана в системе научной коммуникации / Шелест О. // О десоветизации. Беларусь, начало XXI века: Материалы семинара-конференции, 20—24 августа 2007 г., г. Шилуте, Литва. — Мн., 2008.
Гражданские инициативы в Беларуси: сравнительный анализ / Егоров А., Водолажская Т., Шелест О. // Методология. By. — Электронное издание. — 23.10.2007.
Национальность, этничность, гражданство: в поисках общих оснований (рецензия на книгу: Науменко Л. И., Водолажская Т. В. Этническая и гражданская принадлежность в восприятии населения современной Беларуси. — Мн., 2006) / Шелест О. // Палітычная сфера. — 2007. — № 9(16).
Становление новых типов религиозности в условиях социокультурных трансформаций: автореферат диссертации на соискание учёной степени кандидата социологических наук: 22.00.06 / О. А. Шелест; Институт социологии НАНБ. — Мн., 2006.
↑Сведения о диссертациях, по которым ВАК приняты положительные решения (январь—июль 2007 года) [Электронный ресурс] // Высшая аттестационная комиссия Беларуси. — Веб-сайт ВАК Беларуси. — 23.08.2007. — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://journal.vak.org.by/index.php?go=Pages&id=103&in=view(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
↑Гл.: О нас в медиа [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Служба информации «ЕвроБеларусь». — Дата доступа: 17.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/?NewsThemaID=6, свободный. — Загл. с экрана.