Аксана Сцяпанаўна Мадараш
Аксана Сцяпанаўна Мадараш (укр.: Оксана Степанівна Мадараш; нар. 12 верасня 1969, Бучач, Цярнопальская вобласць, УССР) — украінскі дырыжор вышэйшай катэгорыі, дырыжор-пастаноўшчык Кіеўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра аперэты, хормайстарка-пастаноўшчыца, педагог. Заслужаная артыстка Украіны (2008). Народная артыстка Украіны (2019). БіяграфіяАксана Мадараш нарадзілася 12 верасня 1969 ў горадзе Бучач Цярнопальскай вобласці. Скончыла дырыжорска-харавы аддзел Мікалаеўскага дзяржаўнага музычнага вучылішча (1989, клас Людмілы Лакізы). Вышэйшую музычную адукацыю атрымала ў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага:
Падчас вучобы дырыжыравала ў опернай студыі Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага («Алека» С. Рахманінава, «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні). У 1994—2002 гадах працавала ў Націанальнай заслужанай акадэмічнай капэле «Думка». З 2002 года — дырыжор-пастаноўшчыца Кіеўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра аперэты і мастацкая кіраўніца і дырыжор камернага аркестра юных студэнтаў факультэта музычнага мастацтва Кіеўскай дзіцячай акадэміі Мастацтваў, лаўрэат І Міжнароднага конкурсу імя Станковіча[1]. Удзельнічала ў прэстыжных музычных конкурсах, сярод якіх: Міжнародны конкурс сімфанічных дырыжораў імя А. Педроці (Трэнта, Італія), Міжнародны конкурс сімфанічных дырыжораў імя В. Джарданія (Харкаў), II Нацыянальны конкурс сімфанічных дырыжораў імя З. Турчака (спецыяльны прыз "Ружа надзеі"за лепшае выкананне абавязковага твора (M. Равель, сюіта № 2 «Daphnis e Chloe»), Усесаюзны конкурс маладых харавых дырыжораў (II прэмія, Мікалаеў). Удзел у міжнародных фестывалях: VII, X, XI, XII, XIII, XIV, XV, XVI, XVII Міжнародны фестываль «Аперэта ў Каўнаскім замку» (Літва)[2], I—V Міжнародны музычны фестываль «О — Фэст» (Буча), «Французская вясна» (Кіеў), «Залатыя апладысменты Букавіны» (Чарнаўцы)[3], «Мельпамена Таўрыі» (Херсон), «Гогаль-фэст» (Палтава) і іншыя. У сакавіку 2014 года запрошана выступіць дырыжорам спектакля «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні ў Каўнаскім дзяржаўным музычным тэатры. Працы* Оперы: Дж. Расіні «Севільскі цырульнік», Дж. Даніцэці «Званар» (дырыжор-пастаноўшчык), Дж. Вердзі «Рыгалета», Дж. Вердзі «Травіята», Ж. Бізэ «Кармэн», П. Чайкоўскі «Яўген Анегін», С. Рахманінаў «Алека», М. Аркас «Кацярына»
Узнагароды[4]
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia