Акцэнтна-складовы верш

Акцэ́нтна-складо́вы верш — від танічнага верша, для якога характэрна, апрача аднолькавай колькасці акцэнтаў (моцных націскаў), аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках. Склад — гэта адрэзак гукавога патоку мовы, у аснове якога — адзін галосны гук. Часам колькасць акцэнтаў і складоў у вершарадах можа неістотна змяняцца (павялічвацца або змяншацца на адзін-два).

Акцэнтна-складовы верш у беларускай літаратуры

У беларускай паэзіі акцэнтна-складовы верш узнік у XIX ст. і аб'яднаў асноўныя прыметы сілабічнага вершаскладання і народнага верша ў яго інтанацыйна-сказавай разнавіднасці (былінны верш). Ён, як правіла, карыстаецца рыфмамі, мае страфічную арганізацыю, у ім нярэдка ўжываецца цэзура:

Ох, дайце ж мне смык,
Каб усюды граў!
Хоць бы сам я знік,
Абы голас даў.
(Ф. Багушэвіч «Смык»)

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya