Акцябрскі сельсавет (Слуцкі раён)
Акця́брскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Селішча. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Акцябр. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Цалевічы. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Селішча[1]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Беліцкага (аграгарадок Акцябр, вёскі Еўлічы, Машчыцы і Цалевічы), Знаменскага (вёска Селішча) і Сяражскага (вёска Бязвехавічы, пасёлкі Бязверхавічы, Рэтаўшчына) сельсаветаў[2]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1736 чалавек[3], з іх 94,2 % — беларусы, 4,5 % — рускія[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia