Алабамскі ўніверсітэт
Алабамскі ўніверсітэт (англ.: University of Alabama) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таскалуса ў штаце Алабама. Агульная характарыстыкаУніверсітэт заснаваны ў 1820 годзе і быў адкрыты для студэнтаў у 1831 годзе. Ён з'яўляецца старэйшым і буйнейшым дзяржаўным універсітэтам штата. Універсітэт прапануе праграмы навучання ў 13 акадэмічных каледжах і школах, якія дазваляюць атрымаць ступені бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара. Адзіная дзяржаўная школа права ў штаце знаходзіцца менавіта ў Алабамскім ўніверсітэце. Іншыя акадэмічныя праграмы, недаступныя ў іншых месцах у Алабаме, уключаюць праграмы ў галіне антрапалогіі, камунікацый і навук аб інфармацыі, металургічнай інжынерыі, музыкі, раманскіх моў і сацыяльнай працы. Будучы адным з першых дзяржаўных універсітэтаў, створаных яшчэ ў пачатку ХІХ стагоддзя на тагачаснай паўднёва-заходняй мяжы Злучаных Штатаў, універсітэт пакінуў значны след у гісторыі штата, рэгіёна і дзяржавы за апошнія два стагоддзі. Вучэльня была цэнтрам актыўнасці падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША і руху за грамадзянскія правы. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia