Алар Ланеман
Алар Ланеман (эст.: Alar Laneman, нар. 6 мая 1962, Вяндра, Пярнумаа) — эстонскі ваенны дзеяч, з 18 лістапада 2020 па 26 студзеня 2021 года — міністр унутраных спраў Эстонскай Рэспублікі. З’яўляецца членам Кансерватыўнай народнай партыі Эстоніі. БіяграфіяАлар Ланеман нарадзіўся 6 мая 1962 года ў Вяндра, жанаты, бацька трох дачок. У 2019 годзе ўступіў у Кансерватыўную народную партыю Эстоніі. У 2005 годзе ўзнагароджаны Крыжом арла трэцяй ступені, у тым жа годзе яму было прысвоена званне брыгаднага генерала. У 1980 годзе скончыў Пярнускую гімназію Койдула (былая 2-я сярэдняя школа горада Пярну) у 1985 годзе скончыў Талінскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча, у 2001 годзе — ваенную акадэмію ў Швецыі, а ў 2007 годзе — Каралеўскі каледж. Валодае эстонскай, англійскай, шведскай і рускай мовай. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia