Ала Васільеўна Ралькевіч
Ала Васільеўна Ралькевіч (нар. 24 чэрвеня 1950, в. Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік. Член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, настаўнік англійскай і французскай моў. Працавала настаўнікам англійскай мовы, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам Пухавіцкай сярэдняй школы, дырэктарам Мар’інагорскай дзяржаўнай гімназіі. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1]. УзнагародыУзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР».[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia