Алвару I (кароль Конга)
Алвару I Німі а Лукені луа Мвемба (парт.: Álvaro I Nimi a Lukeni lua Mvemba); каля 1568 г. — 1587 г.) — манарх афрыканскай дзяржавы Каралеўства Конга, заснавальнік дынастыі Квілу. ПаходжаннеПаколькі па законах Каралеўства Конга манархам мог стаць толькі сын жанчыны каралеўскага рода, то мяркуецца, што маці будучага караля мела высакароднае паходжанне. Алвару I быў яе сынам ад першага шлюба. Імя бацькі не вядома. Другі шлюб маці Алвару I быў з Энрыке I, што стаў каралём Конга ў 1567 г. або ў 1568 г. Кіраванне гэтага караля хутка скончылася смерцю падчас вайны на памежжы. Згодна паведамленням партугальцаў, Алвару I быў выбраны каралём Конга па супольнай згодзе ў вельмі маладым узросце. Нашэсце ягаУ 1568 г. пачалося нашэсце яга на Каралеўства Конга. Яга ўяўлялі сабою асобныя ваенныя фарміраванні, куды маглі ўваходзіць прадстаўнікі розных этнасаў. Партугальцы лічылі іх дзікунамі і канібаламі. Жанчыны яга насілі зброю падобна мужчынам, ім забаранялася нараджаць дзяцей, таму воіны бралі дзяцей заваяваных народаў. Паходжанне яга аспрэчваецца ў навуковай літаратуры. Сучасныя даследчыкі атаясняюць іх з выхадцамі з афрыканскай дзяржавы Лунда. Яга з’явіліся на ўсходняй мяжы Конга прыкладна за дзесяцігоддзе да пачатку кіравання Алвару I. Доўгі час яны стрымліваліся герцагамі правінцыі Мбата, але пасля паражэння Энрыке I здолелі перайсці ў наступ. За кароткі час яга падышлі да сталіцы Мбанза-Конга. Алвару I сустрэў іх з невялікім спехам сабраным войскам і пацярпеў паражэнне. Мбанза-Конга была захоплена і разрабавана. Атрады яга падзяліліся і пачалі рабаваць краіну. Алвару I з прыдворнымі схаваўся на адным з астравоў ракі Конга. Ён і яго паплечнікі цярпелі ад голада і эпідэмій. Кароль звярнуўся за дапамогай да партугальцаў. Каля 1570 г. у вусці Конга высадзіўся атрад партугальскіх наёмнікаў і добраахвотнікаў на чале Франсіску дэ Гавея Сотамаёра. Ён разграміў яга, аб’яднаў рэшткі арміі Конга і вызваліў горад Мбанза-Конга. У Франсіску дэ Гавея Сотамаёра меліся інструкцыі ад караля Партугаліі аб вядзенні перагавораў з Алвару I, аднак той з-за ўмяшання місіянера Франсіска дэ Барбуды не здолеў упэўніць кангалезскага караля даць згоду на ўсе патрабаванні. Мяркуецца, што Алвару I прызнаў сябе васалам караля Партугаліі і даў згоду на заваяванне партугальцамі тэрыторыі Луанды. Знешняя палітыкаПасля выгнання яга Алвару I імкнуўся выправадзіць партугальцаў. З-за частых нападаў і рабаванняў з боку мясцовых жыхароў большасць еўрапейскіх гандляроў пакінула краіну. Аднак у 1575 — 1579 гг. армія Конга ўдзельнічала ў вайне партугальцаў супраць дзяржавы Ндонга, захоўваўся гандаль рабамі. Пасля падпарадкавання Партугаліі іспанскім Габсбургам палітыка ў дачыненні да Конга змянілася. Мадрыдскі двор арыентаваўся на інтарэсы партугальскіх гандляроў і авантурыстаў, імкнуўся стрымаць перадачу баконга агнястрэльнай зброі і новых тэхналогій. Алвару I вёў сталыя перагаворы з рымскімі папамі, у тым ліку дамагаўся стварэння самастойнай ад Партугаліі і Іспаніі кангалезскай епархіі, пашырэння місіянерскай дзейнасці капуцынаў, непадуладных партугальскім каланіяльным уладам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia