Алена Іванаўна Белая
Алена Іванаўна Белая (нар. 9 снежня 1957, Красны Беражок Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская літаратуразнаўца, педагог. Даследчыца творчасці Уладзіміра Караткевіча і беларускай прозы першай трэці XX стагоддзя. Сфера навыковых інтарэсаў: праблематыка асабістасці ў шырокім гуманітарным кантэксце. Кандыдат педагагічных навук. Доктар філалагічных навук. БіяграфіяСкончыла ў 1979 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Працавала выхавацелем дзіцячага садку, настаўнікам у горадзе Слонім, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 2 горада Баранавічы. У 1995—1995 гг. — навучанне ў аспірантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі. У У 1995—2003 працавала выкладчыкам гісторыі беларускай літаратуры, методыкі выкладання беларускай літаратуры Баранавіцкага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжа. У 2000 годзе абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне гісторыка-патрыятычнай свядомасці школьнікаў пры вывучэнні літаратуры (на матэрыяле твораў У. Караткевіча)». Навуковая значнасць атрыманых вынікаў дысертацыі вызначаееца тым, што на аснове теэрэтычнага і эксперыментальна-практычнага даследвання распрацавана сістэма вывучэння творчасці У.Караткевіча, якая забяспечвае большую эфектыўнасць працэсу фарміравання гістарычнай свядомасці школьнікаў як адной з асноў іх грамадзянска-патрыятычнага выхавання. У 2003 г. атрымала вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка». У 2003—2004 гг. працавала на пасадзе загадчыка кафедры гуманітарных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжа, у 2004—2006 гг. — загадчыкам кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006—2009 гг. праходзіла навучанне ў дактарантуры пры кафедре беларускай літаратуры і культуры БДУ. З 2012 г. — прафесар кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. У 2019 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Беларуская проза першай трэці ХХ ст. : станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў» [2]. Аленай Іванаўнай упершыню праведзена комплекснае даследаванне сістэмы персанажаў у яе непарыўнасці з мастацкай канцэпцыяй асобы на матэрыяле беларускай прозы першай трэці ХХ ст. Да гэтага адпаведная праблематыка ў творах данага перыяду асвятлялася фрагментарна, класіфікацыя і сістэматызацыя літаратурных тыпаў не ажыццяўлялася. Уведзены ў навуковы ўжытак тэарэтычныя даследаванні, якія дагэтуль былі на перыферыі даследчай думкі; улучаны ў тыпалагічны кантэкст мастацкія творы Я. Брайцава, Я. Нёманскага, М. Мойхер-Сфарыма, М. Ільінскага, С. Пясецкага і інш.; прапанавана новае прачытанне твораў З. Бядулі, М. Зарэцкага, К. Чорнага. Выяўлены кагерэнтнасць і пераемнасць, семантыка-стылявыя мадыфікацыі і нацыянальная адметнасць персанажаў айчыннай прозы, вызначаны вектары іх эвалюцыі, дадзена абноўленая трактоўка традыцыйных мастацкіх тыпаў, вылучаны новыя тыпы і характары. Мэтам літаратуразнаўчага даследавання падпарадкаваны асобныя паняцці і катэгорыі з тэзаўрусу сумежных антрапалагічна арыентаваных навук. Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы курсаў па гісторыі беларускай літаратуры для вышэйшай школы, планаў семінарскіх і практычных заняткаў, стварэнні праграм па ўводзінах у літаратуразнаўства, тэорыі літаратуры; пры правядзенні параўнальна-тыпалагічных даследаванняў іншых літаратур акрэсленага перыяду. Аўтар навукова-метадычных артыкулаў, якія друкаваліся ў часопісах «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета» і «Роднае слова». Увесь час цікавіцца і займаецца літаратурнай творчасцю. У 1990-я гады яе апавяданні і эсэ друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Сям’я». У 2006 г. выйшла кніга паэзіі Алены Белай пад назвай «Кніга жонкі паэта» [3]. Узнагароды2012 — прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных студэнтаў па выніках 2010—2011 навучальнага года. 2013 — грамата Міністэрства адукацыі Республікі Беларусь за актыўны ўдзел ў міжнародным супрацоўніцтве, асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных студэнтаў і ў сувязі з Днём беларускай навукі. БібліяграфіяМанаграфіі:
Навукова-метадычныя выданні:
Аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў, тэзісаў дакладаў па літаратуразнаўству, методыцы выкладання беларускай літаратуры. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia