Алена Іванаўна Лагоўская

Алена Іванаўна Лагоўская
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 1981(1981-08-29)
Адукацыя
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Алена Іванаўна Лагоўская (25 снежня 1904, Ігумен (цяпер г. Чэрвень, Мінская вобласць) — 29 жніўня 1981) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1952).

Біяграфія

У 1922 годзе паступіла ў Беларускую драматычную студыю ў Маскве. Кіраўнікі і педагогі — акцёры і рэжысёры Маскоўскага Мастацкага тэатра В. Смышляеў, Б. Афонін, А. Гейрат, С. Гіяцынтава. У 1926 годзе ўвесь выпуск студыі паехаў на працу ў Віцебск, дзе быў арганізаваны Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), пазней перайменаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. У ім актрыса працавала да 1970 года.

Была актрысай яркай індывідуальнасці, большасць яе сцэнічных вобразаў вылучалася самабытнасцю, народнасцю.

Узнагароды

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. - С.92

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya