Алена Алегаўна Данчанка
Алена Алегаўна Данчанка (нар. 11 чэрвеня 1966, Віцебск) — беларускі ўрач-біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (2001), дацэнт (2004), прафесар (2013). БіяграфіяСкогчыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1989). Працавала ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1991—2002, прафесар кафедры біяхіміі), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2004, прафесар кафедры хіміі і прыродазнаўчай адукацыі), адначасова Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (з 2016, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-хімік аддзела судова-хімічных экспертыз упраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару). Навуковыя інтарэсы: біяхімія; рэгуляцыя і карэкцыя метабалізму; паталогія печані; рэгуляцыя рэгенератарных працэсаў у печані; рэгуляцыя метабалізму прэпаратамі біялагічнага паходжання. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia