Алена Віктараўна Эзаў
Алена Віктараўна Эзаў (нар. 9 сакавіка 1983, Паўладар, Казахская ССР) — казахстанская валейбалістка. Выступала за зборную Казахстана. У складзе зборнай Казахстана выступала на Алімпіядзе ў Пекіне. Майстар спорту міжнароднага класа. БіяграфіяНарадзілася 9 сакавіка 1983 года ў Паўладары (Казахская ССР). Валейболам пачала займацца з дзесяці гадоў, калі вучылася ў трэцім класе. У школе яе заўважыў трэнер[1]. У 2009 годзе была запрошана ў «Нёман-ГрДУ». У Гродна яна прыехала з мужам валейбалістам Аляксеем Афінагенавым, які паспяхова ўліўся ў склад мясцовага «Камунальніка»[2]. У 2019 годзе скончыла бакалаўрэат Расійскага ўніверсітэта спорту «ГЦОЛІФК» па накірунку «Фізічная культура». З 2023 года працуе трэнерам у спартыўнай школе алімпійскага рэзерву «Маскоўская валейбольная акадэмія»[3]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia