Алена Паўлаўна Кесарава
Алена Паўлаўна Кесарава (5 кастрычніка 1910, Вільня — 17 сакавіка 1972, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1935). Працавала ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1935, кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1948—1964 — на пастаяннай аснове, 1964—1972 — па сумяшчальніцтве, кафедра фізіялогіі і біяхіміі, дацэнт, у 1949—1964 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1964, кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл, прафесар). Навуковыя інтарэсы: нервовыя і гумаральныя механізмы рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека; уплыў заняткаў спортам на арганізм, які расце; касмічная фізіялогія. УзнагародыОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia