Алена Паўлаўна Ніякоўская
Алена Паўлаўна Ніякоўская (23 снежня 1936, Мінск — 17 жніўня 2020, Наваполацк[1]) — беларускі філосаф, педагог, літаратуразнавец, гісторык культуры. БіяграфіяСкончыла філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладала з 1963 года ў Полацкім тэхнікуме Белкаапсаюза нямецкую мову, з 1974 года — у Полацкім дзяржаўным універсітэце нямецкую, англійскую, польскую, беларускую мовы, этыку, эстэтыку, релігіязнаўства, філасофію, педагогіку, псіхалогію, гісторыю культуры. Кандыдат філасофскіх навук (1984), дацэнт. У 2-й палове 1960-х падтрымлівала перапіску з У. Караткевічам. У 1990-я гады актыўна брала ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў, у т.л. у «круглым стале» ТВЛ, прысвечаным пострамантызму (1995), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку «ЗНО» (дадатак да газеты «Культура»). Сын А. Ніякоўскай — Аляксандр Ніякоўскі , старшыня Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1991—1999) і старшыня Наваполацкага гарвыканкама (1991—1995). Жыла ў Полацку. Дзейнасць і творчасцьСфера навуковых інтарэсаў: даследаванне беларускай літаратуры, маральнае выхаванне студэнцкай моладзі, методыка выкладання ў вышэйшай школе, анталогія і тэорыя пазнання. У 1984 годзе ў БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю «Параўнаўчы аналіз камуністычнага і хрысціянскага маральных ідэалаў асобы (метадалагічны аспект)»[2]. Даследавала творчасць М. Багдановіча, Я. Коласа, В. Ластоўскага, У. Караткевіча[3]. У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў „Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый“» апублікаваны надрукаваны даклад А. Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм „Новая зямля“ Я. Коласа і „Пан Тадэвуш“ А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» (№ 4, 1995) выйшаў яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік“ Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя». Дэбютавала некалькімі вершамі ў часопісе «Нёман» у 2-й палове 1960-х. Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». Аўтар зборніка «Там, дзе буяла жыта» (2016), які апроч вершаў, перакладаў, літаратуразнаўчых прац і рэцэнзій змяшчае ўнікальныя лісты У. Караткевіча і Я. Брыля[3]. Перакладала з нямецкай і польскай моў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia