Алена Сцяпанаўна Аўрынская
Алена Сцяпанаўна Аўрынская (1941 — 2020) — беларуская журналістка[1]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982)[2]. БіяграфіяНарадзілася ў 1941 годзе. Пачынала кар’еру як радёжурналістка[3]. У 1970-я гады прыйшла ў рэдакцыю эканомікі сельскай гаспадаркі (у далейшым аддзел сельскай гаспадаркі Галоўнай рэдакцыі народнай гаспадаркі) Беларускага тэлебачання. Аўтар-вядучая тэлеперадачы «Дзелавыя сустрэчы». У час яе працы намеснікам галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі сельскагаспадарчых праграм БТ на экран выйшла праграма «Запрашаем на вячоркі» (рэж. А. Дудзін, Г. Мезенцаў), многія выпускі якой увайшлі ў фонд культурнай спадчыны Беларусі[4]. Аўтар сцэнарыя фільма «Бусел над Прыпяццю» (рэж. Б. Бандарэнка, 1983)[5], дзе паказала традыцыйна-сямейны стыль разважання вясковага лірычнага героя[6]. У пачатку 1990-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю знешніх сувязей і мясцовага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі. Напярэдадні 2000 года стала прэс-сакратаром старшыні Мінгарвыканкама[7]. Была аглядальнікам газет «Вячэрні Мінск» і «Мінскі кур’ер». Памерла ў 2020 годзе[8]. Зноскі
Выбраная бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia