Алена Сяргееўна Саннікава
Алена Сяргееўна Саннікава (12 чэрвеня 1980, Наваполацк) — беларуская лыжніца, удзельніца двух Алімпійскіх гульняў. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных гонках. Кар’ераУ Кубку свету Саннікава дэбютавала ў снежні 2000 года. У лістападзе 2001 года ўпершыню трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 19 трапленняў у трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, 10 у асабістых і 9 у камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з’яўляецца для Саннікавай 70-е месца ў сезоне 2007-08. На Алімпіядзе-2006 у Турыне стала 43-й у дуатлоне 7,5 7,5 км, 29-й у гонцы на 10 км класікай, 15-й у эстафеце і 35-й у мас-старце на 30 км. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: 10 км каньком — 43-е месца, дуатлоне 7,5 7,5 км — 38-е месца, эстафета — 10-е месца, мас-старт на 30 км — 38-е месца. За сваю кар’еру прымала ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, лепшы вынік — 9-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце 2009 года, а ў асабістых гонках — 15-е месца ў мас-старце на 30 км на чэмпіянаце 2007 года. Палітычныя поглядыПадпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2]. Дэлегатка Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia