Алена Уладзіміраўна Баброва
Алена Уладзіміраўна Баброва (нар. 6 жніўня 1967, г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч у галіне культуры. БіяграфіяНарадзілася 6 жніўня 1967 года ў Шклове Магілёўскай вобласці. Эканаміст, скончыла БДІНГ у 1988 годзе. З 1988 года начальнік планава-эканамічнага аддзела Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. Са жніўня 2011 года — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. З 2016 года — першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама[1]. Цяпер дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава[1]. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010)[2], ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1], Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia