Алена Уладзіміраўна Макарава
Алена Уладзіміраўна Макарава (нар. 4 сакавіка 1947, г. Масква, РСФСР) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1977), прафесар (1992). БіяграфіяСкончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (філалагічны факультэт, рамана-германскае аддзяленне, кваліфікацыя «Філолаг. Настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы», 1970), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (аспірантура, спецыяльнасць «Германскія мовы», 1976). Працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў (1971—1980), Мінскім вышэйшым ваенным камандным вучылішчы (1980—1994), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1997, Інстытут журналістыкі, кафедра англійскай мовы і маўленчай камунікацыі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: сучасная англійская мова; функцыянальныя асаблівасці граматычных форм часу; сацыякультурныя асаблівасці пабудовы навуковага тэксту; методыка выкладання замежных моў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia