Алена Уладзіміраўна Русіна
Алена Уладзіміраўна Русіна (нар. 25 снежня 1960, Кіеў) — украінская гісторык. Даследчыца праблем гісторыі Украіны часоў Вялікага Княства Літоўскага. Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (2001). БіяграфіяУ 1986 годзе скончыла гістарычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, у 1990 — аспірантуру Інстытута гісторыі АН УССР. З 1990 года — малодшая навуковая супрацоўніца, навуковая супрацоўніца, старшая навуковая супрацоўніца аддзела гісторыі Украіны сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу Інстытута гісторыі Украіны НАН Украіны. У 1991 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Сіверська земля: Генезис та історична еволюція у XIV — на початку XVI століття» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук Валерый Смолій). Навуковая дзейнасцьАўтарка і складальніца каля 170 навуковых і навукова-папулярных прац. Удзельнічала ў падрыхтоўцы новых курсаў па гісторыі Украіны і шэрагу падручнікаў. Выбраныя працы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia