Алена Уладзіміраўна Шамаль
Алена Уладзіміраўна Шамаль (8 мая 1973, с. Цеменічы, Бранскі раён, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзілася 8 мая 1973 года ў с. Цеменічы Бранскага раёна (РСФСР). Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ордэна Дружбы народаў інстытут, урач-лячэбнік; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Тэрапія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь по спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва». Працавала ўрачом-педыятрам медыка-санітарнай часці вытворчага аб'яднання «Бабруйскшына»; намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя «Бабруйская цэнтральная бальніца». З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЗамужам, мае дачку. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia