Алеся (аповесць)
«Алеся» (руск.: «Олеся») — аповесць Аляксандра Купрына, напісаная ў 1898 годзе. Упершыню апублікавана ў 1898 годзе ў часопісе «Киевлянин»[1]. СюжэтГісторыя нядоўгай, але прыгожай па сваёй шчырасці і поўнасці кахання прыгажуні Алесі і пісьменніка пана Івана Цімафеевіча. Алеся з'яўляецца ўнучкай знахаркі Мануйліхі. Яна вырасла ў лясах Палесся і не ведае ні хітрасці, ні сябелюбнасці — усяго таго, што атручвае ўзаемаадносіны людзей у «цывілізаваным свеце». Алеся валодае дарам провіды, і адчувае непазбежнасць трагічнага канца свайго кароткага шчасця. У сваім апавяданні Купрын кажа горкую праўду пра загубленыя стагоддзямі рабствам чалавечых душах. Кажа з болем і гневам, не апраўдвае, а тлумачыць невуцтва сялян, іх жорсткасць. Да лепшых старонак апавядання адносяцца пейзажныя фрагменты аповесці, дзе лес паказаны не як фон, а быццам жывы ўдзельнік падзей. Зараджэнне кахання герояў і вясновае абуджэнне прыроды нібыта супадаюць па часе[2]. Гісторыя стварэнняУ 1897 годзе Купрын служыў кіравальным маёнткам, што знаходзіўся на Палессі ў Ровенскім павеце, дзе ў яго была выдатная магчымасць назіраць за побытам мясцовых сялян. Гэта і ўражанні ад сустрэчы з велічнай мясцовай прыродай далі Купрыну багаты матэрыял для творчасці. Тут і быў задуманы цыкл так званых «Палескіх аповядаў», і адным з лепшых апавяданняў цыклу стала аповесць «Алеся». Купрын рэдка прыдумляў сюжэты, само жыццё падказвала іх у багацці. Не выключана, што і сюжэт «Алесі» меў карані ў рэальнай рэчаіснасці. Вядома, што ў канцы свайго жыцця пісьменнік прызнаваўся аднаму з суразмоўцаў, кажучы пра палескую аповесць: «Усё гэта было са мной»[2]. Пераклады на беларускую мову
ЭкранізацыіЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia