Алеінавая кіслата
Алеі́навая кіслата́ — аднаасноўная ненасычаная карбонавая кіслата, СН3(СН2)7СН=СН(СН2)7СООН. Малярная маса 282,46. Бясколерная вязкая вадкасць, тэмпература кіпення 232 °C (15 мм рт. сл.), шчыльнасць 0,89—1,0 кг/м, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арганічных растваральніках. Уваходзіць у склад алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85 %, у міндальным — 75[1] %. У арганізме можа сінтэзавацца са стэарынавай кіслаты[1]. У вышэйшых раслін з алеінавай кіслаты ўтвараюцца лінолевая і ліналенавая кіслоты[1]. ВыкарыстаннеЭфіры алеінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці алейных фарбаў, касметычных прэпаратаў, флатарэагентаў, пластыфікатараў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў. Этылавы эфір алеінавай кіслаты (лінетол) — лекавы сродак для зніжэння халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia