Алтар Наведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Алтар Наведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны разны алтар капліцы Св. Барбары касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе, створаны ў 1649 г. Адзін з найцікавейшых помнікаў ранняга барока на Беларусі, хоць ягоныя архітэктурныя канструкцыі выкананыя яшчэ ў традыцыях рэнесансу[1]. АпісаннеВыдатная ідэя перспектыўнага скарачэння алтара, ажыццёўленая практычна ў плоскасці: за кошт паступовага памяншэння да цэнтра памераў яго элементаў, нахілу накіравальных гарызантальных чляненняў ствараецца поўная ілюзія яго перспектыўнага ўспрыманняў прacторы. Алтар пафарбаваны пад эбенавае дрэва і багата дэкараваны пазалочанай разьбой, карынфскімі калонамі з канелюрамі, шматпрофільнымі гзымсамі[1]. Неад'емную яго частку складаюць 20 пазалочаных фігур у нішах паміж калонамі. Улевым крыле ад краю да цэнтра, стаяць фігуры Давіда, Св. Юзафа, Св. Захарыі, Св. Якіма; у правым — фігуры Аарона, Св. Яна Хрысціцеля, Св. Альжбеты, Св. Ганны. На карнізах крылаў алтара ўстаноўлены: злева — выявы Св. Станіслава, біскупа, і Св. Францыска, справа — Св. Казіміра і Св. Антонія, у цэнтры — фігуры — 6 анёлаў. Завяршаюць кампазіцыю фігуры святых апосталаў Пятра і Паўла, над якімі ў 1928 г. была дададзена прамяністая гостыя з палаючым сэрцам Ісуса ў цярновым вянцы[1]. У галоўным полі змешчаны цудадзейны абраз Укрыжавання, перададзены ў касцёл з маёнтка Ілава ў 1773 г. У верхнім ярусе размешчаны барочны абраз Маці Божай Балеснай[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia