Алькаркон
Алькаркон (ісп.: Alcorcón) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд. ГісторыяУ гэтым месцы людзі пачалі сяліцца яшчэ ў дагістарычныя часы. Назва мае арабскае паходжанне, але мала што вядома пра Алькаркон да Рэканкісты. Самая ранняя пісьмовая згадка пра Алькаркон узыходзіць да 28 ліпеня 1208 года. Горад мае невялікі гістарычны цэнтр, дзе размяшчаецца царква Санта-Марыя-ла-Бланка, які ахоўваецца як «археалагічная зона»[1]. Цэнтр акружаны сучаснымі пабудовамі, Алькаркон імкліва расце ў апошні час у сувязі з міграцыяй сюды людзей з іншых частак Іспаніі і Лацінскай Амерыкі. ІнфраструктураУ Алькарконе маецца два шпіталя. Таксама ў горадзе маецца кампус Каралеўскага ўніверсітэта імя Хуана Карласа, дзе ў асноўным праходзяць заняткі звязаныя з медыцынай. Гарады-пабрацімыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia