Альманах

Альманах 1739 года

Альманах (ад сяр.-лац. almanachus ад арабскага аль-манах «каляндар»): зборнік літаратурных або іншых твораў розных аўтараў, часам сабраных паводле пэўнай адзнакі (тэматычнай, жанравай, ідэйна-мастацкай, тэрытарыяльнай і інш.), звычайна неперыядычны.

У Сярэднявеччы назвай «альманах» азначаліся календары (каляндарныя табліцы) са звесткамі рознага гатунку, пераважна астранамічнымі і астралагічнымі. Такія табліцы былі запазычаны ў арабаў. Пазней альманахі дапаўняліся нататкамі пра гістарычныя падзеі, невялікімі апавяданнямі, анекдотамі, вершамі, і сталі правобразам перыядычнага друку.

Першыя літаратурныя альманахі з’явіліся ў Францыі («Альманах муз», Парыж, 1764—1833).

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya