Альмаш (правадыр)
А́льмаш[1] (венг.: Álmos; каля 820 — каля 895) — паўлегендарны правадыр саюза венгерскіх плямёнаў (надзьфеедэлем) у IX стагоддзі. БіяграфіяІнфармацыя пра Альмаша маецца толькі ў «Gesta Hungarorum» («Дзеянні уграў», «Хроніка Ананіма»), знакамітага летапісу канца XII стагоддзя, у «Chronicon Pictum» XIII стагоддзя і ў некалькіх іншых манускрыптах. Альмаш быў сынам Ідзьека[2] ці Элада. Паводле легенды, маці Альмаша, Эмешэ (Emese), убачыла ў ва сне міфічную птушку Турул, якая асемяніла Эмешэ і прадказала, што ад яе пойдзе шмат вялікіх каралёў. Легенда, такім чынам, тлумачыць імя Альмаш, якое паходзіць ад венгерскага слова венг.: àlom — сон. Паводле сярэдневяковых хронік, Альмаш быў абвешчаны правадыром сямі венгерскіх плямёнаў, якія жылі ў Прычарнамор’і (Этэлкёз, ці Атэлькуза; Etelköz) пад уладай хазараў. Часам з тэксту «Аповесці мінулых гадоў» («Ішлі ўгры міма Кіева гарою, якая празываецца зараз Угорскай, прыйшлі да Дняпра і сталі вежамі: хадзілі яны гэтак жа, як цяпер полаўцы»[3]) робіцца выснова пра тое, што Олмаш (гэта значыць Альмаш) узначальваў мадзьярскія плямёны падчас падзей пад Кіевам і нават мог быць заснавальнікам Царквы Святога Мікалая на Аскольдавай магіле[4], што малаверагодна як у сілу храналагічных нестасовак, так і ў сілу язычніцкага веравызнання Альмаша і тагачасных венграў. Аўтар «Gesta Hungarorum» сцвярджае, што пры Альмашы пачаўся рух уграў праз Карпаты, у прыватнасці, быў пераможаны і забіты ўжгарадскі князь Лабарац. У 895 годзе венгры пад кіраўніцтвам Альмаша, уступіўшы ў саюз з візантыйскім імператарам Львом VI Мудрым, уварваліся ў Балгарыю, але былі разбіты ў бітве на Паўднёвым Бугу балгарскім царом Сімяонам I і яго саюзнікамі печанегамі, што вымусіла іх пакінуць Прычарнамор’е і міграваць у раён сучаснай Венгрыі. Гэты паход узначаліў ужо сын Альмаша, Арпад (каля 845 — каля 907), родапачынальнік дынастыі Арпадаў. Сам Альмаш пасля паражэння ад балгараў і печанегаў быў або забіты або прынесены ў ахвяру — з-за ваенных няўдач або рытуальна, па сканчэнні 40-гадовага тэрміна кіравання. Дакладнае месца яго смерці невядома. У кіно
Зноскі
Библиография
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia