Альфрэда Кіндэлан

Альфрэда Кіндэлан
Дата нараджэння 13 сакавіка 1879(1879-03-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1962(1962-12-14)[2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d] і Франкісцкая Іспанія
Род войскаў Spanish Air and Space Force[d]
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Military Merit - White Badge Cross of the Military Merit - White Decoration Medalla Aérea Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Grand Cross of Naval Merit with white badge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфрэда Кіндэлан Дуані (ісп.: Alfredo Kindelán Duany; 13 сакавіка 1879, Сант’яга-дэ-Куба — 14 снежня 1962, Мадрыд) — іспанскі военачальнік, генерал. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ваеннага інжынера Ультана Кіндэлана і яго жонкі Мануэлы, народжанай Дуані, якая паходзіла з заможнай кубінскай сям’і ірландскага паходжання. У 1882 годзе сям’я пераехала ў Іспанію. Ва ўзросце 13 гадоў Альфрэда асірацеў, а на наступны год паступіў у інжынерную акадэмію ў Гвадалахары, якую скончыў у званні лейтэнанта ў 1899 годзе.

У 1901 годзе атрымаў кваліфікацыю пілота-аэранаўта. Трапіў у Службу ваеннай аэранаўтыкі, быў бліжэйшым супрацоўнікам генерала Вівеса, неаднаразова здзяйсняў палёты на аэрастатах. Заваяваў вядомасць на еўрапейскім узроўні, двойчы ўдзельнічаў у Кубку Гордана Бенета, неафіцыйным чэмпіянаце свету па аэранаўтыцы, заняў трэцяе і чацвёртае месцы. Аўтар кніг «Дырыжаблі і самалёты» (1910) і «Паветраны іспанскі флот» (1916). Сумесна з інжынерам Торэсам Кеведа ўдзельнічаў у будаўніцтве першага іспанскага дырыжабля, быў першым пілотам дырыжабля ў Іспаніі.

Па даручэнні ўрада сумесна з генералам Вівесам займаўся арганізацыяй першай у краіне ваеннай школы пілотаў. З 1913 года быў камандзірам першай авіяцыйнай эскадрыллі, з якой ён удзельнічаў у вайне ў Марока. У 1921 годзе арганізаваў школу ваеннай авіяцыі ў Лос-Алькасерэсе (Мурсія). У 1925-м накіраваны ў Марока ў якасці камандуючага авіяцыяй у Мелільі. Праз год выраблены ў генералы і прызначаны генеральным дырэктарам аэранаўтыкі, пад яго кіраўніцтвам ажыццяўляліся далёкія пералёты іспанскіх лётчыкаў.

Пасля звяржэння каралеўскай улады ў 1931, як перакананы манархіст па ўласным жаданні перайшоў у рэзерв і пакінуў краіну. Жыў у Францыі і Швейцарыі, працаваў інжынерам на заводзе. У 1934 годзе вярнуўся з эміграцыі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ваеннага паўстання нацыяналістаў летам 1936 года.

Пасля пачатку грамадзянскай вайны прызначаны камандуючым авіяцыяй у войсках нацыяналістаў. 30 верасня 1936 года Кіндэлан удзельнічаў у нарадзе васьмі вядучых ваенных лідараў паўстанцаў, на якім Франсіска Франка быў абраны аднаасобным ваенна-палітычным правадыром (каўдылья), прапанаваў яго кандыдатуру, зачытаўшы адпаведны дэкрэт. Супрацоўнічаў з нямецкімі лётчыкамі з легіёна «Кондар», якія ваявалі на баку нацыяналістаў.

Пасля вайны Кіндэлан не быў прызначаны на зноў створаны пост міністра авіяцыі, бо Франка не хацеў узмацнення пазіцый манархістаў у гэтым ведамстве. Замест гэтага ён быў прызначаны на камандныя пасады ў сухапутных войсках, дзе генерал не карыстаўся вялікім уплывам. У 1939—1941 з’яўляўся генерал-капітанам Балеарскіх астравоў, а ў 1941—1942 — генерал-капітанам Каталоніі. У 1943 годзе стаў дырэктарам вышэйшай ваеннай школы і акадэмікам Акадэміі гісторыі. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Вялікабрытанію. З-за канфлікту з германафільскай часткай акружэння Франка і супярэчнасцяў з самім каўдылья (Кіндэлан публічна выступаў за аднаўленне манархіі і заяўляў пра тое, што армія гатовая аказаць падтрымку гэтаму працэсу) 23 жніўня 1945 быў зняты з пасады, а ў лютым 1946 адпраўлены ў ссылку на Канарскія астравы.

Пасля паляпшэння адносін Франка з манархістамі, Кіндэлан вернуты ў сталіцу, заняў сваё месца ў Акадэміі гісторыі, быў узнагароджаны медалём авіяцыі. Таксама яму быў прысвоены тытул маркіза. З 1949 года звольнены ў рэзерв.

Зноскі

Літаратура

  • Престон П. Франко. — М..: Центрполиграф, 1999. — 701 с. — ISBN 5-227-00414-5.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М..: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya