Ідэя правядзення летніка належыць настаўніку з Астраўца Анатолю Бацюлеву і загадчыку кафедры педагогікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыіМікалаю Запрудскаму. Яна ўзнікла падчас дэсанту вядомых настаўнікаў фізікі краіны ў Гродзенскі ІУН 2 кастрычніка 1989 года.
З 1990 па 1995 вучэбныя заняткі ў летніку нагадвалі асарці, паколькі разглядаліся, вывучаліся вельмі розныя актуальныя пытанні адукацыі і выкладання фізікі.
Заняткі праводзілі не толькі самі ўдзельнікі летніка — вядомыя настўнікі Валерый Барашкаў, Уладзімір Багамолаў, Анатоль Бацюлеў, але і спецыяльна запрошаныя слынныя фізікі і педагогі нашай краіны: Генадзь Пальчык, Анатоль Слабадзянюк, Уладзімір Траццякоў, а таксама госці з Расіі: Уладзімір Арлоў, Эра Браверман, Ала Сідэнка[1].
Тэмы летнікаў
З 1996 года ў змесце кожнага летніка асноўнай часткай становяцца праблемныя курсы, якія кожны год праводзяцца па сваёй тэме (з 2001 года — аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі АПА, галоўнага рэдактара навукова-метатычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання» Мікалая Запрудскага):
тэхналагічны падыход у навучанні фізіцы[2] (1996),
асобасна арыентаваны падыход у навучанні фізіцы[3] (1997),
фізічны эксперымент у розных адукацыйных мадэлях[4] (1998),
навучанне вучняў уменням решаць фізічныя задачы[5] (1999),
дыдактычныя асновы і практыка эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу[16] (2010),
упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў на ўроках і на факультатыўных занятках[17] (2011).
Асаблівасці курсаў ў Альхоўцы
Метадычны летнік ў Альхоўцы, заняткі ў школе
Курсы ў Альхоўцы маюць шэраг асаблівасцяў:
па зместу: гэта найбольш актуальная для адукацыі, для настаўнікаў тэма, якая вызначаецца з ўлікам іх пажаданняў;
па формах і метадах правядзення вучэбных заняткаў: трэнінгавы рэжым — пэўнай тэхнологіі настаўнікі і метадысты вучацца з дапамогай гэтай жа тэхналогіі, на занятках ствараюцца ўмовы для «пражывання» удзельнікамі новай адукацыйнай практыкі;
па кантынгенту: склад удзельнікаў курсаў вызначаецца не па разнарадцы, што з’яўляецца агульнапрынятым, а па папярэдніх заяўках педагогоў: настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў, метадыстаў ІРА, дырэктароў школ і іх намеснікаў, выкладчыкаў універсітэтаў і каледжаў;
па месцу праведзення: заняткі праходзць «у зяленом класе» на березе возера і кабінеце інфарматыкі школы, пражыванне — у прышкольном інтэрнаце ці ў палатках, харчаванне — у школьнай сталоўцы (вячэра — каля вогнішча).
Курсы будуюцца на наступных дыдактычных прынцыпах:
самавызначэння слухачоў: у сродках педагагічнай інфармацыі загадзя змяшчаецца інфармацыя аб курсах; педагогам вядомы мэтавая ўстаноўка курсаў і рэжым іх правядзення; група фарміруецца на падставе папярэдніх заявак патэнцыяльных удзельнікаў курсаў; слухачы ў першы дзень курсаў удзельнічаюць у вызначэнні правілаў, па яктх будуць праходзіць заняткі; самі вызначаюцца ў адносінах асабістых або групавых адукацыйных прадуктаў курсаў;
дапаўняльнасці (апоры на суб’ектны досвед педагогаў): слухачы аналізуюць свой вопыт на падставе крытэрыяў адпаведнасці сучаснай сацыяльнай і адукацыйнай сітуацыі, сучасным падыходам, суадносяць сваю практыку з новымі ідэямі, узорамі эфектыўнай адукацыйнай практыкі; вызначаюць, што з іх вопыту патрэбна захаваць, а што патрэбна мадэрнізаваць;
навуковасці: арганізуюцца герменеўтычныя практыкі, калі настаўнікі засвойваюць мову курсаў, адпаведныя тэорыі, які ляжаць ў падмурку вывучаемых школьных тэхналогій;
дыверсіфікацыі зместу і метадаў працы: выкладчык прапануе альтэрнатыўныя варыянты рашэння педагічных задач; падкрэсліваецца магчымасць забеспячэння высокай якасці адукацыя на падставе розных мадэляў навучання і іх спалучэнняў; прапануюцца розныя варыянты адукацыйнай прадукцыі курсаў;
аўтаномнасці: кожны ўдзельнік курсаў мае дастаткова свабоды для арганізацыі свайго адукацыйнага працэсу; кожны мае права на свае версіі і інтэрпрэтацыі, на выбар месца, сродкаў і партнерамў для праектыровачнай дзейнасці;
адкрытасці: удзельнікі курсаў звычайна маюць шмат інформацыі на розных носьбітах; яны маюць магчымасць суадносіць свой вопыт і кірункі сваіх творчых пошукаў з тэндэнцыямі развіцця соцыуму і адукацыі. У працэсе заняткаў маюцца магчымасці для знешняй экспертызы прамежкавых і канчатковых вынікаў канструктарска-тэхналагічнай дзейнасці слухачоў;
упраўляемасці: удзельнікам загадзя выдома паслядоўнасць вучэбных процедур, алгорытмы прадстаўлення адукацыйных прадуктаў. Выкладчык адкрыты для дыялога, своечасова аказвае неабходную кансультатыўную дапамогу;
адукацыйнай прадукцыі: вынікі курсаў падводзяцца на аснове аналізу метадычных распрацовак удзельнікаў. Удзельнікі курсаў маюць крытэрыі якасці падрыхтаваных матэрыялаў;
адваротнай сувязі: па ходу курсаў арганізуюцца рэфлексіўныя паўзы; арганізуется супастаўленне слухачамі іх распрацовак з нормамі, якія вызначаны яшчэ напачатку курсаў. Арганізуецца прад’яўленне і ацэнка прамежкавых вынікаў працы.
Зноскі
↑Метадычны летнік настаўнікаў фізікі: 20 гадоў гісторыі / Складальнікі А. Э. Плятнеў, А. Г. Сугакевіч / Пад. рэд. М. І. Запрудскага. — Мн.: ДУА «Акад. паслыдыплом. Адукацыі». — Мінск: АПА, 2009. 106 с.
↑Счастный Ю. А. VII летний методический лагерь учителей физики «Ольховка-96» // Фізіка: праблемы выкладання, 1996.- Выпуск 4.
↑Шелудякова А. А. Ольховке жить? Ольховке жить… Ольховке жить! // Фізіка: праблемы выкладання, 1997.- Выпуск 9.
↑Годлевская А. Н. Никто не может сделать так много, как мы вместе // Фізіка: праблемы выкладання, 1998.- № 4.
↑Дащёнок Н. В. Про юбилейный летник в Ольховке // Фізіка: праблемы выкладання, 1999.- № 4.
↑Котлярова М. М. Ольховка-2000: модульная технология обучения физике // Фізіка: праблемы выкладання, 2000.- № 4.
↑Клочкова Е. А. La distance n´a aucune importance pour les amis qui se sont trouves´a Olihovka // Фізіка: праблемы выкладання, 2001.- № 4.
↑Дзюбенко С. В. Учебно-методический проект «Ольховка-2002» // Фізіка: праблемы выкладання, 2002.- № 4.
↑Паддубскі Ў. М. Курсы фізікаў у Альхоўцы // Фізіка: праблемы выкладання, 2003.- № 4.
↑Филатова А. В. Об авторских дидактических системах в летнике «Ольховка-04» // Фізіка: праблемы выкладання, 2004.- № 5.
↑Федорино С. И. Встреча со «старой» новой Ольховкой // Фізіка: праблемы выкладання, 2005.- № 5.
↑Котлова И. Б. Ольховка-2006: о профильном обучении учащихся старшей школы // Фізіка: праблемы выкладання, 2006.- № 5.
↑Киреев В. А. «Ольховка-2007» — совершеннолетие летника // Фізіка: праблемы выкладання, 2007.- № 5.
↑Плетнев А. Э. Рецепт коктейля творческого роста (ХIХ учительский летник в Ольховке) // Фізіка: праблемы выкладання, 2008.- № 5.
↑Герцік В. Н. О новых средствах обучения — в летнике «Ольховка-2009»// Фізіка: праблемы выкладання, 2009.- № 5.
↑Каўганка С. А. Курсы ў летніку «Ольховка-2010»// Фізіка: праблемы выкладання, 2010.- № 5.
↑Анонс. Тэма курсаў у летніку «Альхоўка-2011»// Фізіка: праблемы выкладання, 2011.- № 2.
Літаратура
Метадычны летнік настаўнікаў фізікі: 20 гадоў гісторыі / Складальнікі А. Э. Плятнеў, А. Г. Сугакевіч / Пад. рэд. М. І. Запрудскага. — Мн.: ДУА «Акад. паслыдыплом. Адукацыі». — Мінск: АПА, 2009. 106 с.
Завадская І. Проста так у Альхоўку не ездзяць // Чырвоная змена, 1994, 5 жніўня.
Завадская И. Альхоўка: востраў мары // Чырвоная змена, 1995, 5 жніўня.
Клябанаў Г. Альхоўка-91: Старыя традыцыі, новыя імены // Настаўніцкая газета, 1991, 3 жніўня.
Клябанаў Г. Альхоўскі вальс // Настаўніцкая газета, 1992, 6 жніўня.
Запрудский Н. И. Летний методический лагерь учителей физики Республики Беларусь // Физика в школе, 1992 — № 5—6.
Сідаровіч Г. Альхоўскія канікулы // Настаўніцкая газета, 1996, 26 ліпеня.
Запрудскі М. І. Арыгінальныя спаборніцтвы ў летніку // Фізіка: праблемы выкладання, 1996.- Выпуск 4.
Запрудский Н. И. Веселые соревнования по физике: пособие для учителей / Н. И. Запрудский. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2009. — 64 с.