Альшанка (рака)
Альшанка, Вішнёўка, Жыгянка, Луска (у верхнім цячэнні — Гальшанка) — рака ў Мінскай і Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Нёмана). Пачынаецца на захад ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёна, працякае па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, на ўчастку Ашмяны—Солы праразае яго ўнутраны градападобны пояс, вусце каля вёскі Няровы. Даўжыня ракі 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Даліна выразная. Пойма двухбаковая, найбольш развіта ў вярхоўі і ніжнім цячэнні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмерана звілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае. Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай 0,12 і 0,02 км²)[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia