Аляксандар Шаламанаў

Футбол
Аляксандар Шаламанаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандар Стэфанаў Шаламанаў
Мянушка Шамі
Нарадзіўся 4 верасня 1941(1941-09-04)[1][2]
Памёр 25 кастрычніка 2021(2021-10-25)[3] (80 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Балгарыі Балгарыя
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1960—1961 Сцяг Балгарыі (1948-1967) ЦСКА (Сафія) 2 (0)
1962—1974 Сцяг Балгарыі (1971-1991) Славія (Сафія) 263 (10)
Нацыянальная зборная[* 2]
1964—1971 Сцяг Балгарыі (1971-1991) Балгарыя 42 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандар Стэфанаў Шаламанаў (балг.: Александър Стефанов Шаламанов, нар. 4 верасня 1941, вёска Баяна каля Сафіі, цяпер квартал Сафіі) — балгарскі прафесійны футбаліст.

Кар’ера

Амаль усю кар’еру гуляў за клуб «Славія» з Сафіі. У чэмпіянаце Балгарыі згуляў 265 гульняў, забіў 10 галоў.

Нацыянальная зборная

У складзе зборнай Балгарыі па футболе браў удзелу чэмпіянатах свету па футболе 1966 (2 матча, 0 галоў) і 1970 (3 матча, 0 галоў).

Дасягненні

Уладальнік Кубка Балгарыі 1963, 1964, 1966. Лепшы футбаліст Балгарыі 1963 і 1966, лепшы спартсмен Балгарыі 1967 і 1973.

Адметнасці

Чэмпіён Балгарыі ў слаламе і хуткасным спуску на горных лыжах. У якасці гарналыжніка браў удзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях 1960[4]. Быў таксама запасным у складзе валейбольнай зборнай Балгарыі на Алімпійскіх гульнях 1964.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya