Аляксандра Дзмітрыеўна Ганапольская
Аляксандра Дзмітрыеўна[1] Ганапольская (укр.: Олександра Дмитрівна Ганапольська; нар. 2001[2], Жытомір, Жытомірская вобласць, Украіна) — украінская спявачка, аўтар і выканаўца ўласных песень, салістка і сузаснавальніца гурта «Tember Blanche» (2020), удзельніца шоу талентаў «Голас краіны» (2021). БіяграфіяАляксандра Ганапольская нарадзілася ў 2001 годзе ў Жытоміры. Спявам займаецца з дзяцінства[3]. Скончыла Інстытут журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (2022)[4][3]. 24 ліпеня 2019 года Аляксандра сустрэла Уладзіслава Лагоду падчас яго выступу і папрасіла яго праспяваць песню. Так яны пазнаёміліся, а ўжо ў верасні пачалі сустракацца. У 2020 годзе яны стварылі гурт «Tember Blanche»[3]. У лютым 2021 года стала ўдзельніцай «Голасу краіны», трапіла ў каманду Monatika. Ролік з выступам Аляксандры па стане на 29 кастрычніка 2022 года набраў каля паўмільёна праглядаў[2]. Пасля яна выбыла на стадыі баёў[5]. У 2021 годзе выйшла яе аўтарская песня «Вечорниці», якая па стане на 29 кастрычніка 2022 года мае больш за 1 мільён праглядаў на YouTube-канале гурта[6]. У далейшым у выніку творчага тандэму гуртоў «Калуш» і «Tember Blanche» кампазіцыя атрымала новую назву і гучанне, а кліп «Калуські вечорниці» набраў больш за 10 мільёнаў праглядаў[7] і трапіў у трэнды YouTube[8]. У 2022 годзе ў якасці салісткі гурта «Tember Blanche» стала фіналісткай нацыянальнага адбору песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2023»[9]. Была вулічнай музыканткай[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia