Аляксандра Сяргееўна Хахлова
Аляксандра Сяргееўна Хахлова, пры нараджэнні Боткіна (руск.: Александра Сергеевна Хохлова; 4 кастрычніка 1897, Берлін — 22 жніўня 1985, Масква) — савецкая кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыстка, педагог, заслужаная артыстка РСФСР (1935). БіяграфіяНарадзілася 4 кастрычніка 1897 года ў Берліне. Дачка Сяргея Сяргеевіча Боткіна, па матчынай лініі — унучка Паўла Траццякова. Пачала здымацца ў 1916 годзе ў эпізадычных ролях. Вучылася ў Дзяржкінашколе (УДІК) у кінамайстэрні рэжысёра Льва Куляшова, які неўзабаве стаў яе мужам. Характэрнымі ролямі Аляксандры Хахловай у кіно з’яўляюцца ролі Графіні ў фільме «Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў» (1924) і роля Дульсі ў фільме «Вялікі суцяшальнік» (1933). Доўгі час Аляксандра Хахлова выкладала ва УДІКу курс рэжысуры (дацэнт з 1939 года). Аўтар кніг і манаграфій пра кіно: «Прынцыпы кінарэжысуры Л.Куляшова», «50 гадоў у кіно», «Артыкул. Матэрыялы» — дзве апошнія сумесна са Львом Куляшовым. Жонка рэжысёра Льва Куляшова. Першы муж — акцёр Маскоўскага Мастацкага тэатра і, у далейшым, вядомы тэатральны рэжысёр Канстанцін Хахлоў. Памерла на 88-м годзе жыцця, 22 жніўня 1985 года ў Маскве. Пахаваная на Новадзявочых могілках побач з мужам — Л. У. Куляшовым і дзедам, заснавальнікам Траццякоўскай галерэі П. М. Траццяковым. ФільмаграфіяРэжысёр
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia