Аляксандра Фёдараўна Нічыпар
Алякса́ндра Фёдараўна Нічы́пар (1916, с. Мядзведкі Тульскай вобласці — ?) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. БіяграфіяЧлен КПСС (1948). Скончыла Маскоўскі тэкстыльны інстытут (1939). Працоўную дзейнасць пачала ў 1931 годзе на фабрыцы ў Серпухаве, з 1939 года працуе намеснікам начальніка фабрыкі Монінскага камвольнага камбіната, у 1940—1941 гг. эканамістам планавага аддзела Наркамата тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну працуе нарміроўшчыцай, планавіком, начальнікам аддзела на прадпрыемствах Серпухава, Бійска, Чалябінска, у 1945—1953 гг. — начальнікам планавага аддзела Белгалоўтэкстыльснаба, затым начальнікам аддзела, намеснікам дырэктара Мінскага тонкасуконнага камбіната. У 1953 годзе прызначана на пасаду намесніка міністра лёгкай прамысловасці БССР (у тым жа годзе перайменавана ў Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР), у 1955 годзе намеснікам міністра тэкстыльнай прамысловасці БССР, у 1956 годзе зноў намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 па 1965 год працавала намеснікам начальніка Упраўлення лёгкай прамысловасці Саўнаргаса БССР, а затым намеснікам старшыні СНГ БССР. З 1965 да мая 1972 года міністр лёгкай прамысловасці БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4, 7—8 склікання. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia