Аляксандрэ Гаўрылавіч
Аляксандрэ Гаўрылавіч (нар. 25 лістапада 1991, Страсбур, Францыя) — французскі баскетбаліст, цэнтравы. Кар’ераПрафесійную кар’еру гулец пачаў выступамі за баскетбольную каманду Страсбургу ў узросце да 21 года. Потым была «АйЭмДжы Акадэмія» і пераезд за акіян. У ЗША цэнтравы правёў 4 сезоны: 3 за каманду «Дэйтана» і 1 за «Таусан». У сезоне 2015/16 Аляксандрэ вярнуўся ў Францыю і на тры гады замацаваўся ў «Раанне». Сезон 2018 года пачаў у французскім «Анцібес Шаркс», але ўжо ў кастрычніку перайшоў у балгарскі «Балкан». У Кубку ФІБА-Еўропа гулец набіраў ў сярэднім 13.5 ачкоў і 8.4 падбору. У нацыянальным чэмпіянаце Балгарыі Аляксандрэ ў сярэднім адзначаўся 9.4 ачкамі і 7.1 падборамі У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск» [4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia