Аляксандр Іванавіч Лабанаў-Растоўскі (акольнічы)
Аляксандр Іванавіч Лабанаў-Растоўскі (руск.: Александр Иванович Лобанов-Ростовский) (? — 26 верасня 1677) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, князь, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Брат І. І. Лабанава-Растоўскага. У 1650—1651 гг. ваявода ў Вялікіх Луках. У 1654—1656 гг. есаул у царскім палку, галава дваран і жыльцоў. У 1655 г. пасланы са Шклова да Бешанковіч разбіць атрад палкоўніка князя К. Лукомского, нанёс яму страты і 27 чэрвеня (7 ліпеня) 1654 г. заняў Лукомль. Гэта дазволіла расійскай арміі, якая знаходзілася пад Віцебскам, працягваць наступленне на захад. У 1656 г. удзельнічаў у прыёме царом паслоў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў Полацку. У 1658 г. прызначаны ваяводам у Тамбоў, у 1659 г. — у Бранск, адкуль рабіў рэйды супраць войск Рэчы Паспалітай. У 1663 г. прызначаны на службу ў Смаленск, у 1668 г. палкавы ваявода ў Сеўску. Пакараны смерцю па невядомай прычыне. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia