Аляксандр Іванавіч Лазіцкі

Аляксандр Іванавіч Лазіцкі
Фатаграфія
Аляксандр Лазіцкі
Дата нараджэння 26 верасня 1910(1910-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1983(1983-07-26) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік, іканапісец, дызайнер касцюмаў, педагог, краязнавец
Месца працы
Вучоба

Аляксандр Іванавіч Лазіцкі (26 верасня 1910, Пінск — 26 ліпеня 1983, Мінск) — жывапісец, графік, іканапісец, мастак па касцюмах, педагог, краязнаўца. Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў Пінскай мастацкай школы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і бухгалтара, служачага казначэйства. Вучыўся ў Пінскай, затым у Брэсцкай гімназіі. Пасля заканчэння гімназіі пільшчык на мясцовым фанерным заводзе (1930—1932). У 1932—1937 на грошы архіепіскапа Аляксандра, які меў намер арганізаваць у Пінску іканапісную школу, вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Адначасова скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы, якія давалі права выкладаць графічныя дысцыпліны. У 1937—1939 праходзіў педагагічную практыку ў Пінскай дзяржаўнай гімназіі як настаўнік малявання. У гэты час захапіўся краязнаўствам, стварыў ілюстрацыі да альманахаў краязнаўчага гуртка гімназіі: «Dzieci Polesia», «W Poleskie kniei», «Kobieta na Polesiu» (1939), «Poleszuk» (1939). У 1936—1939 разам з Фёдарам Лаўровым, Сяргеем Муханавым і Яўгенам Пулхавым удзельнічаў у афармленні «Палескіх кірмашоў», якія праходзілі ў Пінску[1].

Працаваў у школе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, выкладаў чарчэнне, маляванне і матэматыку. Ілюстраваў краязнаўчыя альманахі «Dzieci Polesia», «W Poleskie kniei», «Kobieta na Polesiu» (1939), «Poleszuk» (1939). У перыяд нямецкай акупацыі сувязны партызанскай брыгады імя Куйбышава. Пасля вызвалення Пінска працаваў над аднаўленнем працы педагагічнага вучылішча, быў завучам. У 1945 перайшоў у Пінскі абласны краязнаўчы музей, дзе прапрацаваў амаль 15 гадоў намеснікам дырэктара па навуковай частцы. Аднавіў план Пінска XVI стагоддзя, выдаў кнігу «Пінск XVI стагоддзя». Працу сумяшчаў з кіраўніцтвам мастацкай студыяй у Доме піянераў. Удзельнічаў у афармленні розных гарадскіх і абласных мерапрыемстваў: фестываляў, сельскагаспадарчых выстаў, музейных тэматычных выстаў[2].

Творчасць

Аляксандр Лазіцкі. Мыццё на рацэ. 1939 год.

На сваіх малюнках адлюстроўваў Беларускае Палессе, яго насельнікаў — палешукоў, побыт палескага сяла. З вядомых твораў можна назваць: малюнкі: «У Пінск на кірмаш», «Плытагоны», «Палешук з астрогай» (1937—1939), «Давыд-Гарадок», «Дзеці ў лодцы», «Палешучка пры кудзелі», «Мыццё на рэчцы» (1939); жывапіс — «Штурм польскімі войскамі паўсталага Пінска 1648» (1940-я гады); серыя — «Палескія пейзажы» (1940-я гады). Малюнкі Аляксандра Лазіцкага захоўваюцца ў Музеі беларускага Палесся, іканапісныя работы знаходзяцца ў праваслаўных храмах Заходняй Еўропы[3][4].

Пераехаўшы ў 1958 годзе ў Мінск, працаваў мастаком па касцюмах на кінастудыі Беларусьфільм. Стварыў касцюмы для 16 мастацкіх фільмаў: «Першыя выпрабаванні» (1960), «Чалавек не здаецца» (1961), «Масква-Генуя» (1964), «Колькі гадоў, колькі зім» (1966), «Анюціна дарога» (1967), «Крокі па зямлі» (1969), «Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў» (1969), «Паланэз Агінскага» (1971), «Крушэнне імперыі» (1971), «Бацька» (1971), «Заўтра будзе позна» (1972), «Быць чалавекам» (1973), «Вялікае супрацьстаянне» (1974), «Факт біяграфіі» (1975)[5].

Крыніцы

  1. Пашкович Е. И. Краеведческие альманахи как источник по истории повседневности на Полесье в 30-е гг. XX в // Социкультурная жизнь: история повседневности: сб. материалов регион, науч.-практ. конференции : зборнік. — Брэст: БрГУ, 2016. — С. 168. — ISBN 78-985-555-494-4.
  2. Ильин А. Л. Александр Лозицкий // Гістарычная брама. Гісторыка-краязнаўчы часопіс. — 2004. — С. 56-57.
  3. Ильин А. Л. Пинская художественная школа 20-30-х годов ХХ века // Гістарычная брама. Гісторыка-краязнаўчы часопіс : часопіс. — Брэст: 2004. — № 1(22).
  4. Гваздзёў С. М. Палескі накцюрн: (мастак Аляксандр Лазіцкі) // Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі: нарысы. — Мн.: Галіяфы, 2013. — С. 18—25. — ISBN 9856906989.
  5. Александр Иванович Лозицкий // Пинский колледж УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина»
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya