Аляксандр Іванавіч Сягоднік
Аляксандр Іванавіч Сягоднік (30 чэрвеня 1956, в. Хілякі, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 30 чэрвеня 1956 года ў в. Хілякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст дзяржаўнага кіравання. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сушанскай васьмігадовай школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці; арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Матырынскай сярэдняй школы Лепельскага раёна; загадчыкам аддзела адукацыі Лепельскага райвыканкама; інструктарам Віцебскага абкама КПБ; генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога аб'яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі; старшынёй Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама; начальнікам упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Асабістае жыццёЖанаты, мае дваіх дзяцей. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia