Аляксандр Іванавіч Церахаў
Аляксандр Іванавіч Церахаў (нар. 27 верасня 1951, в. Галубоўка, Хоцімскі раён) — беларускі празаік. БіяграфіяНарадзіўся 27 верасня 1951 года ў вёсцы Галубоўка Хоцімскага раёна[1]. Скончыў Магілёўскае ГПТВ будаўнікоў № 36, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Працаваў у г. Цеміртаў (Казахская ССР) мулярам, слесарам, трубаўкладчыкам, шафёрам, маляром, мастаком-афарміцелем[1]. З 1981 года — карэспандэнт Магілёўскай раённай газеты. З 1994 года спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[1]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Працаваў галоўным спецыялістам Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у савет абласнога аддзялення саюза, узначальваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце «Магілёўскія ведамасці»[1]. ТворчасцьЯго апавяданні былі апублікаваны ў рэспубліканскім перыядычным друку. Аўтар літаратурных артыкулаў, зборніка апавяданняў «Святая памяць» (2007), вершаў[1]. УзнагародыЛаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік «Святая памяць»[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia