Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў
Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў (нар. 25 лютага 1977, Віцебск) — беларускі навуковец, урач і палітык. Кандыдат медыцынскіх навук. БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, урач-лячэбнік. Працаваў старшым лабарантам, асістэнтам кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, загадчыкам аддзялення таракальнай і сасудзістай хірургіі ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца». Загадчык кардыяхірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца». Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2]. Аўтар 57 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі і чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia