Аляксандр Аляксандравіч Кураеў
Аляксандр Аляксандравіч Кураеў (нар. 11 снежня 1937, Саратаў, Расія) — спецыяліст у галіне фізічнай электронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1982). БіяграфіяСкончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёэлектронікі», кваліфікацыя «Фізік-даследчык», 1960; аспірантура, 1962). Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным універсітэце (1962—1966), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1966, факультэт радыётэхнікі і электронікі, кафедра інфармацыйных тэхналогій радыётэхналогій, прафесар, у 1981—1992 — загадчык кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, 1992—2014 — кафедры антэн і ўстройстваў ЗВЧ). Навуковыя інтарэсы: асновы тэорыі электрычных лангцугоў; электронныя і квантавыя прыборы ЗВЧ; электрамагнітныя палі і хвалі. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1999). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia