Аляксандр Аляксандравіч Куцалай
Аляксандр Аляксандравіч Куцалай (28 жніўня 1957, Мінск) — беларускі дыпламат. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1984) і Акадэмію Народнай Гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР і пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (1992). У 1994—1997 гадах працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2001 гадах быў гандлёвым прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь у Манголіі[1]. У 2001—2004 гадах быў Начальнікам упраўлення замежнага гандлю, дырэктарам дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 19 лютага 2004 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам[2]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 верасня 2010 года[3]. 21 лютага 2011 года ўзнагароджаны ордэнам Пашаны[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia