Аляксандр Аляксеевіч Сазановіч
Аляксандр Аляксеевіч Сазановіч (нар. 1949) — беларускі гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2009), Ганаровы грамадзянін г. Ашмяны (2014)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў вясковай сям’і 1 лютага, але ў метрыцы праз абставіны запісалі 20 сакавіка[1]. Скончыўшы школу, паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію на факультэт гідрамеліярацыі[1]. З 1967 года працаваў у Навагрудскім міжраённым упраўленні асушальных сістэм: гідратэхнікам, інжынерам, начальнікам участка, галоўным інжынерам[1]. Праз некаторы час Сазановічу прапанавалі ўзначаліць Ашмянскае міжгаспадарчае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм, якое з адстаючых ператварылася ў перадавое: пачало перамагаць не толькі ў абласным і рэспубліканскім, але і ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве[1]. У 1986 годзе ён узначаліў МПМК-77 у Ашмянах[1]. Аб’екты, пабудаваныя пад кіраўніцтвам А. СазановічаААТ «Будаўнік», якое ўзначальвае А. Сазановіч, узводзіла жылыя дамы ў мікрараёнах квартал Будаўнікоў, Заходні, па вул. Барунскай, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, Дом правасуддзя, дзіцячыя сады, магазіны ў Ашмянах, жыллё і фермы — на вёсцы. Таксама пабудаваны дзясяткі заправачных станцый пад Мінскам, аб’екты Беларускай АЭС, пагранічная камендатура ў Гудагаі і будынак пагранзаставы ў Лошы, транспартна-лагістычны цэнтр у Каменным Логу, аквапарк і парк забаў Dreamland у Мінску, жылы пасёлак для ваеннаслужачых у Ваўкавыскім раёне. Працавалі ашмянцы і за межамі Беларусі, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Узводзілі аб’екты ў Смаленску, Мажайску, Гагарыне[1]. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia