Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч
Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч (нар. 1966) — беларускі інжынер, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (2001). БіяграфіяНарадзіўся ў 1966 годзе. У 1986 годзе скончыў Магілёўскі будаўнічы каледж. Пасля праходжання тэрміновай ваеннай службы паступіў на будаўнічы факультэт Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, які скончыў у 1994 годзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам у рамонтна-будаўнічым упраўленні, інжынерам у праектным інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У 2001 годзе скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук. У 2001—2006 гадах загадчык кафедры ПГБ Беларуска — Расійскага ўніверсітэта, дацэнт. У 2006—2011 гадах дырэктар архітэктурна — будаўнічага каледжа. У 2011—2016 гадах — дырэктар ААТ «Магілёўграмадзянпраект»[1]. Сям'яМае сына Рамана, які таксама працуе ў Магілёўграмадзянпраекце. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia