Аляксандр Андрэевіч Свечнікаў
Аляксандр Андрэевіч Свечнікаў (? — пасля 1890) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяКупец 2-й гільдыі. Мінскі гарадскі галава. Ганаровы даглядальнік Мінскай духоўнай семінарыі, стараста мяшчанскай управы. Падрадчык-будаўнік Узнясенскай царквы на Траецкай гары і дома для Мінскай духоўнай жаночай гімназіі, стараста мінскага Кацярыненскага сабора і Пакроўскай царквы ў Крупцах, сябра Мінскага Мікалаеўскага брацтва. У 1861 годзе аздобіў цудатворную ікону Крупецкай Божай Маці сярэбранай пазалочанай рызай (з аздабленнем вянца каштоўным каменнем) і бронзавым ківотам. У 1875—1880 гадах у яго доме размяшчалася Мінская духоўная жаночая гімназія, да пабудовы для яе адмысловага будынка. УзнагародыУзнагароджаны трыма сярэбранымі медалямі «За усердие», адной на Уладзімірскай, і двума на Станіславаўскай стужцы. |
Portal di Ensiklopedia Dunia