Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Аляксандр Аркадзевіч Шлык (1 лістапада 1928, Мінск — 30 лістапада 1984) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі фотасінтэзу. Член-карэспандэнт АН СССР (1966). Доктар біялагічных навук (1963), прафесар (1965). БіяграфіяЗ 1950 года ў Інстытуце біялогіі АН Беларусі. З 1957 года загадчык лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1973 года дырэктар створанага на яе базе Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі. Аўтар навуковых прац па біягенезе пігментнага апарату фотасінтэзу. Абгрунтаваў існаванне і высветліў асноўныя заканамернасці працэсу аднаўлення хларафілу, выявіў метабалічную гетэрагеннасць пігментаў. Паказаў, што хларафіл b сінтэзуецца з лабільных малекул хларафілу a; стварыў канцэпцыю цэнтраў біясінтэзу хларафілу і высветліў асноўныя прынцыпы іх функцыянавання. Некаторыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia