Аляксандр Валянцінавіч Арановіч
Аляксандр Валянцінавіч Арановіч (нар. 19 кастрычніка 1982) — удзельнік каманды YouTube-канала «Страна для жизни» (бел.: Краіна для жыцця), беларускі палітвязень, абвінавачаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.[1] Храналогія пераследуАляксандр Арановіч разам з камандай «Страны для жизни» ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня 2020 года. Пераведзены ў Мінск у СІЗА-1. Прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу. 17 снежня 2020 года стала вядома, што Арановічу прад’явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). 4 красавіка 2021 года быў асуджаны суддзёй Аленай Пятровай на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.[2] Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia