Аляксандр Валянцінавіч Ціхаміраў
Аляксандр Валянцінавіч Ціхаміраў (нар. 23 лютага 1965, г. Мінск) — беларускі гісторык, спецыяліст у галіне гісторыі міжнародных адносін і дыпламатыі. Кандыдат гістарычных навук (1994), дацэнт (2000). БіяграфіяНарадзіўся 23 лютага 1965 года ў Мінску. У 1989 годзе з адзнакай скончыў аддзяленне гісторыі гістарычнага факультэта БДУ. У 1990—1993 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» на тэму «Беларуская эміграцыя. 90-я гады ХІХ ст. — 1917 г.» У 1993—2004 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на розных пасадах (у тым ліку загадчыка аддзела ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін). У 1998—2007 гадах працаваў у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце на пасадзе дацэнта. У 2000 г. прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя». З 2004 г. — дацэнт кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ, намеснік загадчыка кафедры міжнародных адносін па навуковай рабоце[2]. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў: міжнародныя адносіны і дыпламатыя, знешняя палітыка і дыпламатыя Беларусі, знешняя палітыка краін Еўропы, знешняя палітыка Расіі, знешняя палітыка Украіны. Апублікаваў больш за 40 навуковых прац[2]. За час выкладчыцкай дзейнасці распрацоўваў курсы і спецкурсы, чытаў лекцыі, праводзіў семінарскія і практычныя заняткі са студэнтамі і магістрантамі па шэрагу дысцыплін: гісторыя знешняй палітыкі Беларусі, актуальныя праблемы знешняй палітыкі краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі, знешняя палітыка Расіі, Украіна ў сістэме міжнародных адносін, месца і роля ўсходнееўрапейскіх краін у міжнародных адносінах[2]. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ за плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў (2010 г.)[2]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia