Аляксандр Васілевіч Бранцэвіч
Аляксандр Васілевіч Бранцэвіч (30 кастрычніка 1979, в. Лужасна, Мазалаўскі сельсавет, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» (з 2022 года), член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года). БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе слесарам па эксплуатацыі газавай гаспадаркі вытворчага ўпраўлення «Віцебскгаз». У 2002 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Беларуская мова, літаратура і гісторыя». У 2014 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна». У 2016 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1][2]. У 2019 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара УП «Віцебскаблгаз»[2]. Генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» з 1 жніўня 2022 года[2], дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, член Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці. З 25 красавіка 2024 года член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу[1]. Спасылкі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia